Сустрэчы Лiта Пралеска

І вось узняліся на ўзлеску
Вясновыя кветкі ізноў:
То любыя сэрцу пралескі,
Бы ўсмешкі жаданых сяброў.

Ужо адышла непагода,
Завеі зімы, маразы.
Пралескі нам дорыць прырода,
Спаткання чакаюць сябры.

Жамчужныя ды Кавалёвы
Ідуць да Наташы гурбой,
І маці з дачкой Рагачовых,
Яфімаў вядзе за сабой.

Шмат іх, як заўсёды, збярэцца,
Каб прозу і вершы чытаць,
І тое, што песняй завецца,
Душою сваёй адчуваць.


Рецензии