Не марнаваць...
Такая ўстаноўка ёсць.
Аб гэтым думала не раз,
Мой верш – жаданы, мілы госць.
Мне жаліцца? Каму аднак?
Не, дапаможнікаў няма.
Я разумею кожны знак,
Дайшла да вывада сама.
Не, марнатраўства не па мне,
Ашчаднасць – верны мой канёк.
Растрачваць сілы – жыць на дне,
Так гіне ў полі бадылёк.
Ашчадная, бо нават ў сне,
Планую заўтрашні свой дзень.
Адбітак бачу на сцяне –
Махлярка, ашуканка цень.
Не марнаваць дарэмна час…
Хвіліна пакідае след.
Аб справе думала не раз,
Прымай, радок мой, родны свет…
Свидетельство о публикации №125101501933
Игорь Апрельский 15.10.2025 10:22 Заявить о нарушении