Баллада пра Будрыса и яго сыно

(вольны пераклад з польскай Адама Мiцкевiча)

Стары волат Будрыс трох сыноў панаўмыс
Да сябе на параду ззывае.

«Вы, литвiны, сёдлы хапрыця,  мячы-гроты вастрыця, 
Аргамакаў выводце з сараяў.

Ёсць выдатныя весткі: з Вiльна, Трокаў i Брэсця
Тры намечана храбрых пагонi.

Скіргелл пойдзе на ляхаў, князь Кейстут на крыжакаў,
Альгерд грымне да рускiх аб поўнi.

Цi вам сечы баяцца? Цi крывi залiхвацкай
Не збароняць літоўскія богі!?

Я вас дома чакаю – а парада такая:
Трох вас ёсць, вось і тры вам дарогі.

Будзь одзiн на Расию за Альгердам  шлях крые
Да заможных  купцоў Новаграда.

Жынкi ў шубках саболлiх – аж iскрыць наваколле
Пажывіцца няблага здабычай.

Залатыя запонкi, а чырвонцаў – мо – пшонкi;
Скрынi поўны;   заможны абычай.

А другi да прусакаў, да заклятых крыжакаў,
Хай  імкне з ваярамi Кейстута,

Як пяску там бурштынаў, сукны дзіўнай тканіны,
 А ксянзы ў дыямент апрануты.

Трэццi з Скіргеллам на ляха бердыш уздыме без страха;
У Польшчы мала багацця, мяркую,

Сабель узяць там нядрэнна, скур на сёдлы – напэўна,
Толькі лепей надбаць сынавую.

Няма  ў свеце дзяўчыны крашч, чым  з польскай краiны.
Гарэзна, што кацейка ля печы -

І як ружа румяна, i бяла, бо смятана;
Вочы – зоркi, запэўню бяз спрэчкі!

Быў i я маладзейшы, за нявестай да Польшчы
Скiраваўся аднойчы, сынок;

Вось і век дажываю, а заўжды ўспамінаю
Пра яе, як гляджу  незнарок у тый бок».

Вось сыны развiталiсь, да Пагонi падалiсь.
I  адтуль а нi звесткі – прапалі  нібыта.

Тыдзень з тыднем зыходзiць, ні адзін не прыходзіць.
Засмучаецца Будрыс: убіты!

Снег пакрые амшары, сынка досвiкам шпарыць,
І пад буркою ношу хавае.

«Што ў паходзе здабылі, нездарма снег крапілі?»
«Не, татуля; кракавянка – твая сынавая».

Снег шляхi замятае; верхавы мчыць да края,
Штось под буркаю моцна трымае.

«Можа то дыяменты, цi дукаты-манеты?»
«Нет, мой бацька; пшечка – твая сынавая».

Пыл марозны сцялiцца, трэці з ношаю мчыцца,
Черной буркой кубел накрывае.

Стары Будрыс з парога  шле ганцоў па дарогах,
Тры вяселлi гасцей  сустракае


Рецензии