Ходзiць восень за акном

Ходзiць восень за  акном,
Шчодра дзелiцца дабром.
C хмарамi iдзе, з дажджом
Ды часцей усё  з вядром.

Фарбау  поуненька налье,
Асцярожненька нясе -
Пэнзаль у вядро макае
Ды на дрэвы апускае.

Для  калiнау,  для асiн
Падабрала размарын.
Клен, бярозкi i  дубы
Атрымалi колер залаты.

Запрашае восень у госцi -
Пабываць у прыгажосцi:
Тут не будзеш сумаваць -
Станеш музыку ствараць.

Будзеш сам себе маэстро
I не сядзеш тут у крэсло.
Пад нагамi лiсцiкi гучаць -
Запрашаюць танцаваць.

Свой выконвае вальсок
Кожнын  жоуценькii лicток
Ды кладзецца у дыванок -
У апошнi  восеньскi  вянок.


Рецензии