НА НЕБЕ
леанід ПРАНЧАК
Збудзіць вёску іржанне каня,
І памчыцца з вятрамі навысціг,
І расой ападзе цішыня
На траву, на дарогу, на лісце.
О, як хочацца мне цеплыні,
Той, што зведаў ад мамы і таты,
Каб успомніць мінулыя дні
Каб вярнуцца да роднае дахаты.
Смутак непасільны
На маёй душы.
Курганок магільны
Журыцца ў цішы.
Пад дажджом і снегам,
Дзень ці маладзік,
Белым абярэгам
На крыжы ручнік.
Я прыеду на яве ці ў сне,
Пахаджу па зарослых прысадах,
Дзе ніхто не чакае мяне,
Дзе бушуе дзядоўнік на градах.
Праляцелі, мінулі гады…
Мама больш не сустрэне на сцежцы.
Я іду да яе на клады
Праз завораны выган адвечны.
Смутак непасільны
На маёй душы.
Курганок магільны
Журыцца ў цішы.
Пад дажджом і снегам,
Дзень ці маладзік,
Белым абярэгам
На крыжы ручнік.
Як балюча казаць мне: няма.
Зоркай яснаю мне яна свеціць.
Як яна, там, на небе, сама,
Найдабрэйшая мама на свеце?
Калі сумна мне, гутару з ёй,
Мо, яна там таксама сумуе,
Бо я ведаю ўсёю душой,
Што яна мяне бачыць і чуе.
Смутак непасільны
На маёй душы.
Курганок магільны
Журыцца ў цішы.
Пад дажджом і снегам,
Дзень ці маладзік,
Белым абярэгам
На крыжы ручнік.
12.07.2022
14.10.2025
Свидетельство о публикации №125101402743