Антонауку сусед хацеу купiць...

***
Антонаўку сусед хацеў купіць
І скардзіўся, што ўсё нідзе не знойдзе.
Учора тры сумеў ён пасадзіць.
Заўсёды так, калі ўжо справа пойдзе.

Ён дзве прыдбаў – для двух сваіх сыноў,
А трэцюю прыняў у падарунак.
Няхай растуць, няхай квітнее зноў
І саду, і жыцця другі кірунак.

Сынам хай будзе памяць пра бацькоў,
Суседу будзе памяць пра суседа.
Няхай жыве і шырыцца хай зноў
Пад кронамі гасцінная бяседа.

14. 10. 2025 г.


Рецензии