Жывучае насенне

Жывучае насенне злое –
Наклікае нямала бед.
Навошта варушыць былое?
Яго прастыў, прапаў знак-след.

Не трэба песціць жалем ноту,
Забыць пра гэта рамяство.
Навошта падымаць бядоту?
Даўно быллём пазарасло.

Падмана словы – не ласункі,
Не ўтрымаць гарачых слёз.
Навошта ж парушаць стасункі?
Уводзіць жах – афіцыёз?

Плясці нядобрым чынам сеці,
Ды ў іх прапасці лёгка ўсім.
Навошта сеяць зло на свеце?
Спяваць нягодам палкі гімн.

Жывучае насенне злое,
Прыроды кепскае звяно.
Навошта варушыць былое?
Назад не вернецца яно...


Рецензии