Роднаму Краю

Каб так напісаць
і прыгожа, і светла,
Ды так праспяваць,
каб любога кранула,
Табе, родны Край,
сваю лепшую песню
Пяшчотна, нібыта
спявае матуля.

Хай цалкам захопіць
яе выкананне
Таго, хто хоць раз
гэту песню пачуе.
Ды кожны няхай
у радочкі ўплятае
Ўсё лепшае, што
ў сваім сэрцы адчуе.

Салоўкай заліся!
Звіні ручаямі!
Крыніцаю чыстай
журчы, мая песня!
Лясамі шумі!
Узмацняйся вятрамі!
Праліся пяшчотным
цяплом напрадвесні!

Спяваю і слаўлю,
Да неба ўзнімаю
Ўсе думкі і словы,
што помню, што знаю,
Што сэрца любоўю
ізноў напаўняе,
У песні-прызнанні
да роднага Краю.


Рецензии