Неба
Ціха схіляе ў вясёлкавы сон.
У блакіце схаваны надзея і шэпт,
Хоча забраць мяне ў свой палон.
Дрэвы маўчаць, як мудрыя сведкі,
А сонца паклала на дахі зару.
І кожны прамень, як ласка, як згадка,
Пра тое, што я яшчэ тут. Я жыву...
Неба, як кніга, што піша для нас,
Зоркамі ставіць маўклівы раздзел.
Угору гляджу – там вечны адказ,
Сум зафарбуе мая акварэль.
Аблокі плывуць, як радкі без канца,
І шэпчуць мне нешта, што ведае Бог.
Я слухаю ціш, як маці – дзіця,
Дзе подых цярпення – вечны зарок.
Неба падкажа, куды мары зніклі,
Не вымаўлю словамі – толькі ў снах,
Яркія воблакі, быццам думкі вялікія,
Плывуць праз жыццё, прабіваючы шлях.
Свидетельство о публикации №125101207654