Даруй, матуля

Даруй, матуля, слёзы над калыскай,
Бяссоннае з журбой блуканне ноччу.
Даруй зязюлі спеў, што напрарочыў
У дом бяду вялікую з вятрыскам.

Даруй няўрымслівасць і самастойнасць –
Завеяй бударажылі, трывогай.
Праз цёмны лес вяла парой дарога –
Страх сэрцайка тваё сціскаў са стогнам.

Навобмацак ішла шукала сцежку –
Начэй не зналі і блукалі вочы
Твае, шукалі слізкі дзе пясочак,
Пыталася адсунуць ад абмежка.

Даруй за раннія сівыя скроні...
Прынесла вараннё з хлуслівым спевам.
Даруй, што часта плод, парой няспелы,
Не мела мудрасці сагрэць далонню.

Даруй няўмеласць выразіць пачуцці,
На скрыжаваннях згубленыя словы.
Даруй зіму, халодны дзень бядовы
У час, калі віхура думкі круціць.


Рецензии