Гораду Жодзiна

               
Адзін ён такі на планеце –               
Квітнець яму шмат вякоў!
Мой горад праменьчыкам свеціць 
Машынабудаўнікоў!

Завод – наш сапраўдны асілак!
Ён  працай жыве штогод.
“БелАЗ” – гэта гонар і сіла –
Дзяржавы маёй аплот!

Жывуць тут руплівыя людзі:
У душах нясуць святло,            
Працуюць, натхняюцца, любяць –
І гэтак заўжды было! 

Мой горад расце, прыгажэе,
Шчабеча вакол дзятва,
Красуюць будынкі, алеі,
Ласкава глядзіць царква.

Тут зоркі гараць над Плісою –
Дзяцінства майго ракой,
Нібыта гамоняць са мною,
Душы надаюць спакой.

Зялёны, утульны, квяцісты
І родны ён мне такі!
Пад сонцам жывым, прамяністым
Ён будзе стаяць вякі!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →