З якога бруду...
Прыгожая малая птушка…
Вясною ластаўка парадку
Як добры прыклад – свету служка.
Сліною камячкі намочыць,
Ды лепіць гліну без устатку.
Пакуль святло зрабіць жа хоча
Гняздо – дзесь пад страхою хатку.
З якога бруду цуд стварае,
Няма ні цэглы, ані дошкі.
На вока толькі прымярае,
Няма цэменту ані крошкі.
Яна ашчадная асоба…
Гняздо для птушанят – гатунак.
Дзяўчатам падскажу асоба:
Птушыны прыклад – паратунак.
З якога бруду лепіць хатку
Прыгожая малая птушка.
На выхадзе – прыстойна, гладка…
Зачаравана працай служка.
Свидетельство о публикации №125101202325
Павел Николаев 9 14.10.2025 17:24 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 15.10.2025 08:57 Заявить о нарушении