Старажытны уладар
густых Панёманскіх бароў.
Нястрымны дух, як дзікі вецер,
гартуе маладых звяроў.
Жывуць у пушчы Белавежскай,
у гушчары лясных дуброў.
У Паазер'і статкі ходзяць,
і на Палессі след зуброў.
Зубр -- мірны волат,
пільны, спрытны.
У вольным царстве кіраўнік.
І постаць, нібы з маналіту,
жахлівы ў гневе вартаўнік.
На галаве магутнай рогі,
калматы кАрак, грыва, поўсць...
Вачыма грозна паглядае:
бо чалавек у лесе госць.
Калі пагрозу звер адчуе,
то вар'яцее і раве.
Заб'е, затопча ў лютай злосці,
смяротнай бойкай кроў пралье.
Бор агалосіць хрыплым гукам:
зубр -- пераможца-гаспадар.
І рэха разнясе наўкола,
хто старажытны ўладар.
11.10.2025
Свидетельство о публикации №125101107944
Лариса Демиденко 3 13.10.2025 18:39 Заявить о нарушении