Цiкавае пытанне
Ці жадаю пашаны і славы? Ці не? -
Адказаць не змагу ў адзіноце за каваю,
Адказаць не змагу, бо ўвесь час на вайне
Ганарліва змагаюся з думкамі ўласнымі,
Галаву затлуміўшымі да забыцця.
Лекаў нельга знайсці, ды і будуць заўчаснымі
Лекі тым, хто ў духоўных пытаннях дзіця.
І таму не жыву я надзеяй ніякаю,
І чакаць невядома чаго не хачу.
Не аб тым, пэўна, з Богам сам на Сам балакаю,
Не ў патрэбную браму ўвесь час малачу,
Каб прайсці праз парог без цяжару грахоўнага,
Каб убачыць святло, каб адчуць цеплыню
Ад Вялікага, Вечнага і Безумоўнага,
Ад Таго, з Кім размовы я больш не спыню.
Свидетельство о публикации №125101004793
Поспехаў і плёну ў жыцці, шаноўны спадар, Аляксандр!
Вера Стасенко 09.12.2025 01:49 Заявить о нарушении