Я шукала адказ на пытанне

Я шукала адказ на пытанне:
- Чаму горкiм бывае каханне?
У старой запытала бярозы:
- Ну, навошта каханню слёзы?
Ды бяроза стаяла моучкi
Толькi сыпала цiха лiсточкi.

Абняла я магутнага дуба:
- Ах, кара твая нiбы шуба,
Абаронца, напэуна, ад болi
Не балiць тaбе сэрца нiколi?
Ускалыхнулiся раптам голлi,
Ох,трашчалi не па сваёй волi.

То вецер вярнууся з дарогi,
Уклауся на дубе, звесiушы ногi.
Вятрыло, скажы, гуляу ты ля мора:
- Чаму ад кахання многа так гора?
Ды толькi пытання ён не даслухау,
Дзесьцi далёка за рэчкай ужо бухау.

Чаму так балюча на сэрцы бывае?
Чаму ж  гэта рана не зарастае?-
Аб гэтым у сонца я запытала
I сонейка промнем мне абласкала.
На гэта пытанне адказ такi маю -
Хоць болi  чужой не адчуваю.
Горкiм бывае каханне - я знаю,
Бачыш, на небе,  адно я палаю.

Раны сардэчная усе ж зажываюць,
Правда, зарубкi на век  астауляюць.
Рачная вадзiца яго падтрымала -
Боль маю толькi с сабой не забрала.
Так i стаю  я на ветры халодным,
Птушка-падранак на беразе родным.


Рецензии