***
няроўным радком
надрукавана:
'будзьна цягнік метро,
пагада тыбецкіх гор,
ружовая далечыня захаду,
або шэрае неба ўсходу;
будзьна вуглаватая посьмешка
незнаёмай дзяўчыны,
або крыху бліскучы, як сьліна,
камплімент
-
усюды будзе прытулак, але,
збудаваны з празрыстай сьлюды,
ён зьнікне за паваротам,
да ці пасьля вайны,
ці абсохне на скуры.'
нічога, бо мне вядома,
што я адбіваюся ў розных вокнах.
але заўсёды адбітак - мой.
Свидетельство о публикации №125101001448