Шкляная гара
І у Чорную дзірку кінь,
Кіпцюрамі даўгімі я ўсё ж парваў
На небасхіле сінь...
Ды на запечаным шкле вякоў
Ў гэтым стагоддзі соль,
Мы языкамі злізалі кроў,
Ды захавалі боль...
З тае пары не палае Зніч,
Вока згубіла след,
Вусны кусае дурны паніч-
Восенню ён аслеп...
Вочы яму заляпіла цвіль,
Мох на брывах парос,
Пальцамі марна здзірае ён
Тонкі збуцвелы нос...
Дзверы навобмацак не знайсці...
Знойдзеш? І ўсё ж дарма...
Бо забівалі цвікамі іх-
Гэта яго труна...
Вецер на піку Шкляной гары
Зь лісця зрабіў навес,
Ён намагаўся яе скарыць,
Ды на яе не ўзлез...
Сонца за дошкамі і зямлёй-
Сонца не вабіць тло...
Сонныя мухі цалуюць крыж,
Чэрві пілуюць дом...
І ў дамавіне ужо зямля
Хутка абрыне вось,
Ды пад Шкляною гарою я
Ў самым канцы нябёс...
Свидетельство о публикации №125100907576