Да Пакроу ссякалi качаны...

***
Да Пакроў ссякалі качаны –
Зносілі, складалі пад павеццю –
Неабдымнае велічыні,
Што хапала нават да налецця.

Шаткавала мама і гняла
Вузкія палоскі – у начоўках.
Брала жменю морквы са стала
І мяшала з беласнежным шоўкам.

Ў слоікі таптала, не ў дзяжу,
Бо сям'я ўжо – толькі я ды маці.
Храпкі ем на грубе і гляджу,
Як яна капусту шаткавацьме...

Сам шаткую... Храпкі ўжо не ем,
Хоць і зубы добрыя ўстаўныя...
Зрэжу маме жоўтых хрызантэм,
Што пакуль цвітуць яшчэ – жывыя.

09. 10. 2025 г.


Рецензии