Вандроунiкi

Вяртацца ў край, дзе маеш карані,
  Выходзіць не заўсёды, толькі трэба
Аб іх не забываць, як тыя пні,
  Абраўшы цёплы тыл, не бачаць неба.
Нам трэба быць, як дрэвы ля вады:
  Напіцца так, каб кожны ліст зялёны
Да часу не апаў, не стаў руды,
  Даў кісларод, каб і ствалы, і кроны
Рабіліся мацнейшымі, раслі,
  Размах каб мелі і лясы, і рошчы,
У нас, людзей, жывучых на зямлі, 
  У вышыню нябёс глядзелі б вочы.
Еўропа пачакае да пары,
  Егіпет, і Тайланд, і Эміраты -
Малюся, каб у родныя двары
  Мы ўсе вярталісь да бацькоўскай хаты.


Рецензии