Снеданне
«Вам усім патрэбна ведаць,
што да сала з бульбай трэба
соль, часнык і трохі хлеба!»
Кажа так стары Яўхім,
што здаваўся ўсім глухім.
«Не, патрэбен нам напой,
дорыць страўніку спакой».
Адказаў яму Яўген,
такі самы стары хрэн:
«Бульбу з салам запіваць
забыў назву, тваю маць!
Не відэлец, не талерка…»
«Нам патрэбна ўсім гарэлка!»
Запыніў сяброў размовы
дзед Панас, падкінуў дровы
у печ, і ўстаў і з-за стала:
«Ганна мне яе дала
яшчэ ўчора, за касьбу».
Раптам прыкусіў губу —
нечакана свой сакрэт
Сам адкрыў. У далёкі свет
быў пасланы ён сябрамі,
і пасунуўся да брамы,
дзе схаваў яе ў траве...
“Што ў дурня ў галаве?»
Яму ўсе крычалі ўслед:
«Ну і жмот у нас сусед!»
Дзед Панас утуліў плечы,
што нагрэліся ад печы,
і па шклянкамі наліў хабар —
ён усё ж не кепскі сябар.
«Мне гарэлкі не шкада...
Балбатлівы — вось бяда...»
Свидетельство о публикации №125100902010