Калi iснуе у iншым свеце рай...
леанід ПРАНЧАК
Светлай памяці Галіны ЮНЧЫК
Званок жахлівы... Больш цябе няма.
Раптоўнай навіной ўзарвецца ранне.
Прамозглы ранак, горыч развітання.
Вясна вакол такая, як зіма.
Галіна Рамуальдаўна, як так?
Счарнелі хмары ў навальнічным небе.
На сэрцы боль, нібы мароз на глебе.
Мой горкі смутак чорны, нібы грак.
Півоні змерзнуць, звянуць касачы,
Пагасне сонца плямай у калюжы.
Завянуць касачы, засохнуць ружы
І згаснуць зоркі ў цемені начы.
Адчай часовы, Божа мой, прабач.
Нясказаныя словы камянеюць.
Жальбу маю вятрыскі не развеюць.
Ды з цягам дзён аціхне немы плач.
Калі засне прыціхлы Івянец,
На вішнях спаліць цвет мароз паўночны.
Наўкольны свет, як надвячорак змрочны,
Бязлітасны і жорсткі, нібы смерць.
Калі існуе ў іншым свеце рай,
То твой прытулак там цяпер, напэўна.
А без цябе на гэтым свеце дрэнна.
Галіна Рамуальдаўна, бывай.
07.04.2025
09.10.2025
Свидетельство о публикации №125100901928