Радавы абмежак

Усё жыццё: да трызны ад калыскі
Мы вучні і настаўнікі адначасова.
Хаця і свет пабачылі няблізкі,
Жыццё не спыніцца здзіўляць пытаннем новым.

Прайсці патрэбна сотні сцежак,
Дзе захавана памяць прашчураў, дыханне.
Каб зернем спелым радавы абмежак
Засеяць, мудрасць роду стала сілкаваннем.

Шляхі шукаць, якія дораць здольнасць
Святла ўвабраць бязмежны акіян пявучы.
Якое падштурхне і дасць адолець
Мяжу, каб іскру запаліць у сэрцах вучняў.

Зазнаць дабра з бядою, выпіць чашу,
Каб свет сакральны крылы падарыў для грэшных.
Сцяліць па ўзмежках светлых думак пражу,
Іскру святлом духоўным наталіць бязмежна.

Духоўнасць з розумам суполкай дружна
Адчыняць дзверы і расшыраць далягляды.
Кактэйль іх – зёлкі ўсім ад раўнадушша,
Браня – не дасць звярнуць гісторыю назад нам.


Рецензии