Даунiя сны
Все песни в этом альбоме на белорусском языке.
Послушать можно по ссылке:
https://band.link/RkHVd
Музыка: Евгений Савельев
Слова: Людмила Симанёнок
Даўнія сны
1 куплет:
Раставаў апошні снег.
Ноччу сніўся чалавек.
Подых зор не йшоў да воч
І кружыла сэрца ноч,
Неўпрыкмет вялі сляды
Да сустрэчы, да бяды.
Прыпеў:
Даўнія сны шчодрай вясны
Шчасцем сваім поўнілі нас.
Даўнія сны – казка вясны,
Што не змагла збыцца ў час.
Даўнія сны. Зычаць яны
Шчыра кахаць, у ростані жыць.
Даўнія сны – сум без віны.
Іх не прагнаць, іх не забыць.
2 куплет:
Мы сустрэліся не ў час.
Лёс сказаў усё за нас.
Крыгі – ў душах, на рацэ,
А рука ў чужой руцэ.
Стой ды слухай хваляў звон.
Што ж раней не збыўся сон?
Прыпеў (той жа)
3 куплет:
Растае апошні снег.
Ноччу сніўся чалавек.
Ростань – даўняя бяда,
Ростань – чорная рака.
Сніцца човен над вадой,
А ў чоўне ты са мной.
Прыпеў (той жа)
=======================================
Официальный сайт памяти: https://evgsavelev.ru
Группа памяти ВК: https://vk.com/evgsavelev
Группа памяти ОК: https://ok.ru/esavelev
Свидетельство о публикации №125100700882
