Белы танец - чорны танец
Все песни в этом альбоме на белорусском языке.
Послушать можно по ссылке:
https://band.link/RkHVd
Музыка: Евгений Савельев
Слова: Людмила Симанёнок
Белы танец – чорны танец
Пройгрыш
1 куплет
Мы сэнс расстання лепей разумеем,
Калі хвіліну стрэчы дорыць час.
Тут музыка, на вуліцы - завея.
Дазвольце запрасіць на танец Вас.
Тут музыка, на вуліцы - завея.
Дазвольце запрасіць на танец Вас.
За колішнюю ўпартую бяздумнасць,
За незвычайнасць выбару свайго
Не сорамна? Ну як жа – Вы разумная,
Прыгожая дзяўчына да ўсяго.
Не сорамна? Ну як жа – Вы разумная,
Прыгожая дзяўчына да ўсяго.
Пройгрыш
2 куплет
Здаецца, што яшчэ не вельмі позна
Прыйшлося сёе-тое зразумець.
Не бойцеся. Не трэба так сур’ёзна.
Мне ж сёння лёгка ў вочы Вам глядзець.
Не бойцеся. Не трэба так сур’ёзна.
Мне ж сёння лёгка ў вочы Вам глядзець.
Прыпеў
А пра мараль і шчырасць не пытаю.
Карціць адно- ці ўспомнілі хоць раз?
Ці сумна мне? Ды што Вы! Я кахаю.
І вельмі моцна. І ужо не Вас.
Ці сумна мне? Ды што Вы! Я кахаю.
І вельмі моцна. І зусім не Вас.
Брыдж (рэчытатыў)
Мы сэнс расстання лепей разумеем,
Калі хвіліну стрэчы дорыць час.
Тут музыка, а там, на вуліцы - завея.
Дазвольце запрасіць на танец Вас.
Тут музыка, а там жа, на вуліцы - завея.
Дазвольце… Не? Ну і не трэба.
Прыпеў (той жа)
Пройгрыш
=======================================
Официальный сайт памяти: https://evgsavelev.ru
Группа памяти ВК: https://vk.com/evgsavelev
Группа памяти ОК: https://ok.ru/esavelev
Свидетельство о публикации №125100700859
