Чарнавокая дзяучынка
Все песни в этом альбоме на белорусском языке.
Послушать можно по ссылке:
https://band.link/RkHVd
Музыка: Евгений Савельев
Слова: Людмила Симанёнок
Чарнавокая дзяўчынка
1 куплет:
Чарнавокая дзяўчынка -
Ці на яве, ці ў сне
Наплыла, як аблачынка,
Затлуміла думкі мне.
Загудзела нешта ў скронях
Ці на шчасце, ці на страх.
Сонца скача па далонях,
Па ўсмешлівых вачах.
Сонца, ты мне аблачынку
Ясным промнем не гані.
Не знікай, мая дзяўчынка,
Ля мяне перадыхні.
Прыпеў (2 разы):
І панеслася, як з гары-
У віры ўжо, у віры
Захмялеў зусім ад красы-
Сэрца жарсцю гарыць.
Адыдзі, прашу, адыдзі.
Не глядзі ты так, не глядзі.
Я слабы зусім чалавек.
Я шукаў цябе цэлы век.
2 куплет:
Сцеле вечар над сцяжынкай
Свой трывожны неспакой.
І хмурнее аблачынка,
Вочы поўняцца слязой
І адчуў я мімаволі,
Што гадзінка прамільгне
І знясе, як вецер, доля
Аблачынку ад мяне.
Толькі светлыя дажджынкі
Будуць ціха высыхаць.
Чарнавокую дзяўчынку
Буду доўга ўспамінаць.
Прыпеў (той жа) * 3 разы
=======================================
Официальный сайт памяти: https://evgsavelev.ru
Группа памяти ВК: https://vk.com/evgsavelev
Группа памяти ОК: https://ok.ru/esavelev
Свидетельство о публикации №125100700852
