У люстэрку

На фото обложка альбома «Любоў», в который вошла эта песня.
Все песни в этом альбоме на белорусском языке.

Послушать можно по ссылке:
https://band.link/RkHVd

Музыка: Евгений Савельев
Слова: Людмила Симанёнок



У люстэрку

Прыпеў:
Я не пытаю, маючы надзею,
Ці можна тут насупраць пасядзець,
Бо ты мяне, канешне, разумееш
І я цябе спрабую зразумець.
Бо ты мяне, канешне, разумееш
І я цябе спрабую зразумець.

1 куплет:
І чым  маглі б сябе узнагародзіць –
Жыць на уцеху людзям ці на злосць?
Каму ўзрастаць, каму у дол сыходзіць,
А нам паціху траціць маладосць.
А нам паціху траціць маладосць…

Прыпеў (той жа)

2 куплет:
Мы разумеем, як не ўсміхацца,
Калі прыйшлі адказныя гады.
Каму у белы вэлюм прыбірацца,
А нам- губляць каханых назаўжды.
А нам- губляць каханых назаўжды…

Прыпеў (той жа)

3 куплет:
Перажывём усё, ці, як ты скажаш,
Ад чорнае да белай паласы.
Мне смешна, што я нават не заўважу,
Калі ў цябе ссівеюць валасы.
Калі ў мяне ссівеюць валасы…

Прыпеў (той жа)
=======================================
Официальный сайт памяти: https://evgsavelev.ru
Группа памяти ВК: https://vk.com/evgsavelev
Группа памяти ОК: https://ok.ru/esavelev


Рецензии