Вось и чэрвень на парозе
Вось і чэрвень на парозе,
Адцвітаюць гронкі бэзу.
Пара соек на бярозе
Рэпетырыюць імпрэзу.
Язмень сонейка лагодзіць,
У прыполы сыпле промні,
Месяц май на адыходзе,
На змярканні засаромнеў.
Счырванеў, як яблык, захад,
Усміхуўся сціпла рэчцы.
Ночка выплыла над дахам
Запаліць нам зоркі-свечкі.
Чэрвень свой прыход святкуе,
Дні з цяплом нам дорыць шчыра,
Хоць вясна яшчэ віруе,
Адляціць, як птушка ў вырай.
Але штосьці зашчаміла –
Боль у сонечным спляценні,
Бо губляецца, што міла –
Пах вясны, як летуценне.
Свидетельство о публикации №125100704939