Чытаць вучуся мiж радкоу
Дзе стол, дзве кнігі побач погляд вабяць.
Адна блішчыць, на глянцавай паперы,
Другая бляклая, не тая якасць.
У першай цвёрды пераплёт у фарбах,
Другая, цьмяная, – у папяровым.
Адкрыць чыю раней шкатулку з скарбам?
Якая зможа ўзрушыць сэрца словам?
Варожыць вока аксамітам, глянцам,
Рука адкрыла першую імкліва.
Радкі плывуць смугой туманнай ранкам,
З душком паветра, бы старое пива.
Ад чараў вонкавых імкнуся збегчы,
Паміж радкоў чытаць вучуся спрытна.
Ад ношы пыльнай пасля ветру плечы
Страсаю рупна, ліпне, як яхідна.
Працягваю руку да непрыкметнай,
Радок, як подых, наваколля спевы...
Разрушыць здольны дысананс сусветаў,
Узгадаваць духоўныя пасевы.
Чытаць вучуся між радкоў, дзе душы
Разносяць спевы ва ўнісон са словам.
Запаляць зорачкі ў вачах патухшых,
Не сцеляць бездань коўдраю пуховай.
Свидетельство о публикации №125100704238