Вечнасць

ВЕЧНАСЦЬ
леанід ПРАНЧАК

Як золата восеньскіх дрэў,
Каханне на свеце не вечна.
Калі б я цябе не сустрэў,
Я думаў бы так неаспрэчна.

Праходзіць былы недавер,
Праходзіць былая трывога.
І я разумею цяпер,
Што жыў без цябе, як без Бога...

Світання таемная млечнасць
У зрэнках тваіх растае...
Гляджу як у вечнасць,
Гляджу як у вечнасць,
У цёмныя вочы твае.

Сцюдзёная доўгая ноч
Пужае нягодай завейнай.
Не бойся яе, не суроч
Любові маёй безнадзейнай.

Хаця б усміхніся здалёк,
І ўміг у адказ затрапеча,
Як жоўты кляновы лісток,
Маё беларускае сэрца.

Світання таемная млечнасць
У зрэнках тваіх растае...
Гляджу як у вечнасць,
Гляджу як у вечнасць,
У цёмныя вочы твае.

07.10.2024
07.10.2025


Рецензии