Мiнуць стагоддзi
Ня будзе нас на гэтым свеце.
Ня будзе, што раней было,
Не нашы нават будуць дзеці.
А хтосьці з тых, хто пасля іх,
Хто кропля, ікс на храмасоме,
Хто на хвіліну са сваіх,
Хто рыска на чужых далонях.
Вось, як і мы. Калі і дзе?
Хто былі продкі? Узгадаем?
Мы быццам зоры на вадзе,
Самі сябе не заўважаем.
Мінуць стагоддзі і ўраз
Навокал усё інакшым будзе.
Даўным-даўно ня будзе нас,
Але, як зоры будуць людзі
Свидетельство о публикации №125100608403