Жанчына, якую кахаю

ЖАНЧЫНА, ЯКУЮ КАХАЮ
леанід ПРАНЧАК

Сабою ты ўпрыгожыла мой лёс,
Усмешкай асвяціла дні самоты.
Любоўю акрыяў я і ўваскрос
Ад цеплыні жаночай і пяшчоты.

Нясказаныя словы я сказаў,
Заззялі вочы ад тваёй лагоды,
Калі я зведаў і калі спазнаў
Тваёй любові цуд неверагодны.

Не хачу я інакшага раю,
Слаўлю шчасця спасланы мне міг,
Бо жанчына, якую кахаю,
Прыгажэй для мяне ад усіх.
Дні ідуць, а гады пралятаюць.
Не магу наталіцца я ёй,
Бо жанчына, якую кахаю,
Стала лёсам і доляй маёй.

Схілю ў пакоры нізка галаву
Перад тваім нябесным пакліканнем.
Я дыхаю табою і жыву,
Сагрэты і аблашчаны каханнем.

Каб род не перавёўся, не змарнеў,
Табе майго прызнання кампліменты.
Дзіцячы смех і твой ласкавы спеў –
Майго жыцця святыя дыяменты.

Не хачу я інакшага раю,
Слаўлю шчасця спасланы мне міг,
Бо жанчына, якую кахаю,
Прыгажэй для мяне ад усіх.
Дні ідуць, а гады пралятаюць.
Не магу наталіцца я ёй,
Бо жанчына, якую кахаю,
Стала лёсам і доляй маёй.

05.10.2023
05.10.2025

P.S.
Публічнае выкарыстанне
і распаўсюджванне тэксту
ЖАНЧЫНА, ЯКУЮ КАХАЮ
у любой форме
і ў любым памеры
толькі з дазволу Аўтара.


Рецензии