Напрасткi

(на белорусском языке)

Паглядзі у бок Бярэшчы,
Поўдзень вокнамі на ўсход,
Пралягла шаша бязбрэжна
Па-над коўдрамі балот.

Пацякуць ў замежжа грузы,
Парадзеюць ўздоўж лясы,
Аўтастрада век адслужыць,
Але сціхнуць галасы.

Галасы, дзе кліч бабулі
Над дзялянкай праплываў
І дзе продак наш няўтула
Жытам ворань засяваў.

Дзе прыходзіў ў госці бусел,
Пожні вокам аглядаў,
Я яго крылам зайздросціў –
Як высока ён ўзлятаў!

І у Рэпішчы рамонкі
Раскрывалі лепясткі,
А тры горкі, як іконкі,
Атачалі беражкі.

Біўся пульс юнацтва звонка:
Не глядзі у дно ракі!
Хвалявалася старонка:
Шлях лягчэйшы напрасткі.

Напрасткі хадзілі дзеды,
Былі блізка Куляшы,
І Вялікі бор зацвердзіў
Вольнасць сціплую ў душы.

Праганялі рэчкай лодкі,
Напаўнялі коўш з крыніц,
А калі ішоў захопнік,
Гналі прэч з сваіх граніц.


А шаша цяпер – пагорак,
Новы шлях ў сусвет праз грош,
Панядзелак ці аўторак?
Усё роўна – лепш ці горш…


05.10/25


Рецензии