Дождж iдзе. Чакаю гною...

***
                Членам праўлення і прэзідыума
                Саюза пісьменнікаў Беларусі

Дождж ідзе. Чакаю гною.
Мо, Віталій прывязе.
Ў лесе ўжо адной нагою.
Дома – на другой назе.

Не вязе ён і не звоніць.
Дождж ідзе. Грыбы растуць.
Ў лес жаданне мяне гоніць,
Але ж гной, мо, прывязуць.

Бульбачку тушу з грыбамі.
Кінуў мяса туды шмат.
Нехта едзе за кустамі.
Чую гною арамат.

Можа, то Жыжэнка едзе?
Трэба браму адчыніць.
Дождж ідзе, а ў лесе недзе
Падасінавік сядзіць...

Ў лесе ўжо адной нагою,
Дома – на другой назе.
Ну, калі ж Віталій гною
Мне нарэшце прывязе?

Пабег я вароты адчыняць, едзе...

04. 10. 2025 г.


Рецензии