Розныя людзi
I вось адна з суседак параiла маме аднесцi мяне ў хмызняк на балоце и пакiнуць там: «Можа выжыве! А ў склепе будзе чутны плач немаўля». Мама пажадала прысутным застацца жывымi i выйшла са склепа разам со мной. Села на прызбу. З-за паварота паказалiся немцы. Двое з аўтаматамi падышлi да мамы, адзiн запытаўся на ламанай польскай мове:
- Дзе бацька дзiцяцi?
- На фронце, - адказала мама.
Немец адкрыў хусцiнку, якой я была прыкрыта.
- Сын, цурка?
- Цурка.
- А ў мяне ў Берлiне сын… Iдзi, матка, у хату.
Пасля гэтых слоў немец падаў каманду, i калона рушыла далей.
Галiна Лапiцкая, в.Гута Пастаўскага р-на
Свидетельство о публикации №125100207957