Ох, дурань, дурань

Прахалоднымі кроплямі слоў
цярушыць мой тэкст сёння...

Імжысты, дробны, дрыготкі,
сляпы дожджычак...

Вось, вось і скончыцца.

Ды што гэта я, дурань!

Якія такія страсення
ў бязладдзе маім.

Сонейка ў вочы,
словы ўсё цяплей і цяплей.

Супакаенне з салёным...

Слязьмі на вуснах.


Рецензии