Край мой родны!

Край мой родны! Праслаўлены Богам,
Колькі ты перажыў на вяку…
Не зрабіў ты благога нічога,
Добры шлях я табе прадраку.

Край мой родны! Заўсёды сапраўдны,
Шмат бяды перанёс, перамог.
Ты – прыхільнік пякучае праўды,
Ты – паборнік праўдзівых дарог.

Край мой родны! Не надта багаты…
Толькі шчодрасць ад сэрца ідзе…
Вёскі мілыя, бедныя хаты –
Дапаможнікі людзям ў бядзе.

Край мой родны! Пакутаваў многа,
Ды дарога прамая вяла.
Разумею: наўпрост шлях да Бога,
Хоць завея чужая мяла.

Край мой родны! Адзіны ў свеце…
Ты прайшоў цераз боль, цераз мрок.
Даражэйшы за ўсіх на планеце…
Я радкамі сплятаю вянок.


Рецензии