Мора хвалюецца раз

Мора хвалюецца раз:
Мора спыняе час.
Стварае першых жывых,
Дробных прасцейшых, тых
Што не мелі ні ног ні вачэй.
Каб глядзець у цемру начэй
Акіянаў бязмежных Пангеі,
Ад бязмежнасці вар’яцея.

Мора хвалюецца два:
Ужо цвіце марская трава
І каралі будуюць лясы,
Ля вастравоў паласы.
І рыбы ядуць адна адну
То уначы, то ахвяруя дню.
Самыя смелыя на кавалках сушы,
Атрымаюць радзікуліт і душы.

Мора хвалюецца тры:
Над ім залатыя вятры
Нясуць Арго і героеў
Не ведаючых спакою.
Яно ж забірае з сабою
Усіх, хто стаміўся плыць
І Парка рэжа іх ніць.
Сваёй старэчай рукою.

Яно усё пяе песні трытонам
Сваім супакойваючым тонам,
І тым, невядомым,  прасцейшым
Народжаным у іле першым.
Героям, багам і пачварам,
Адэптам багоў і ахвярам.
Свету салёная кроў-
Іхор пазабытых багоў.


Рецензии