Каханне любiць больш рашучых

Каханне іншым не бывае –
Яно ў душы як светлы храм:
Быць чалавекам дазваляе,
І нейкі выбар ставіць нам…

Яно – і крайнасць, і – бязмежжа,
Ім нельга правіць, запраўляць.
Каханне выбраным належыць,
Хто не навучаны ілгаць…

Як першы снег, ляціць павольна,
Красой прастор каб наталіць:
Гучыць, як музыка, – свавольна,
Натхняе думаць і тварыць…

Нырне сцяжынкай недзе ў жыта,
Вясёлкай завітае ў гай…
Яно сямі вятрам аткрыта,
Гадай заўгодзь ці не гадай.

У ім ёсць нешта незямное –
Безабароннае, як сон.
І незнаёмае такое –
Як неба лёгкі парасон...

Не раю з ім адно – спрачацца,
Шукаць выгод, хаця іх цьма.
І не чакайце з ім дарадцаў,
Аўтарытэтаў тут няма.

Каханне – лёс! Каханне – выбар!
Але дзе зерне – там асцё…
І калі Бог сакрэт вам выдаў,
То рады самі ўжо дасцё.

Каханне любіць больш рашучых,
Каханнем трэба даражыць.
Губляць яго – вельмі балюча,
Пасля не ведаеш, як жыць…


 


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →