Жыццё нiбы ранiца пасля ночы...
Дзе цемра плаўна знікае ў святле.
І нават калі тваё сэрца ў роспачы –
Надзея ўсё роўна жыве ў табе.
Дрэннае пройдзе, і хоць сёння сівер,
Што бурыць-ламае на цяжкім шляху,
Заўтра прасвет – сонца над нівай,
І сэрца адчуе: я ўсё шчэ жыву.
Цярпенне, як корань, што ёсць ў глебе,
Яно нас трымае, калі штосьці знікла.
Любоў да сябе не капрыз, а патрэба,
Якая ўзносіць, каб душа не заціхла.
Прыслухайся… Ціха дыхае вера,
Яна не грыміць, але грэе ўнутры.
Нібы агеньчык у змрочнай пячоры,
Што свеціць, калі не хапае зары.
Надзея – вада для душы, што стамілася,
Вядзе праз туман і панічны страх,
Яна не крычыць, а ціхенька моліцца
І лечыць святло ў далікатных руках.
Жыццё нібы раніца пасля ночы,
Калі ты зноў чакаеш святла,
Няхай твае думкі не згубяць спакою,
І кожны дзень будзе поўны дабра.
Прысвячэнне Наталлі Максімук
Свидетельство о публикации №125092907880