Касматая пыска

Куплет 1:
Без задніх ног сёння заснула,
Сышоў нарэшце цяжкі дзень.
І выпадкова варухнула рукой.
Раптоўна адчуваю цень.
Пад коўдрай ціха прапаўзаеш,
Мне рэшткі сну не адпусціць.
Ты нада мною нахіляеш
У поўсці пыску, каб любіць.

Прыпеу:
Світанак ужо блізка,
Касматая пыска
Лезе мне у твар.

Схіляецца нізка
Касматая пыска -
Твой ранішні дар.

Пяшчотная кіска,
У марах сасіска,
Касматая пыска.
Касматая пыска.

Куплет 2:
Салодкі сон перад світанкам.
Расплюшчыць вочы няма сіл.
Палон пухнатай хуліганкі.
Паспаць яшчэ б пару гадзін.
Кранае вочы, вусны ліжа
І пыскай лезе проста ў твар.
Не ў захапленні я ад двіжа.
Аб'юзер, мой ваўняны тыран.

Брыдж:
Кыс-кыс кыс-кыс.
Мур-мур, мур-мяу.
Пыс-пыс пыс-пыс.
Пы;ска з раю.

Мой ваўняны;
касмаценькі тыран
Таблетка ад маіх
душэўных ран.


Рецензии