Роздум

Роздум

Я не ведаю добра і сам,
Што прыводзіць мяне вечарамі
Ў паплавы к тым духмяным стагам
І ў бярозавы гай кучаравы.

Ці самомотна-пяшчотны мой сум
Ды любоў да прыгод тая змалку,
Ці жаданне пачуць, як лясун
Будзе  клікаць у змроку русалку,

Ці плач кані, згубіўшай спакой
У кустах каля рэчкі Ваўчыцы,
Ці надзея зноў стрэціцца з той,
Што прыходзіла ў гай па суніцы,

Ці, мо, тое, што вершам маім
Гукі ночы патрэбны і ціша...
Пэўна, Муза так часам начным
Кліча выпіць натхнення кілішак.

Александр Шкурин


Рецензии