Месяц. Калыханка

Куплет 1:
У акенца паглядае
важна месяц праз фiранку.
Ён нiбыта балабушка,
быццам блiн, спечаны зранку.
Збiты, поуны, круглашчокi,
назiрае ён за намi.
Бачыу многае у свеце -
хмарачосы пад нагамі.

Прыпеу:
Месяц шэпча баю-баю,
Калыханку я спяваю.
З табой побач засынаю.
Баю, баю, баю, баю.

Куплет 2:
Бачыу нават пiрамiды,
сутарэннi i пустынi.
Ён наогул бачыу тое,
што мы нават i не снiлi.
Ён за намi назiрае
кожны вечар у акенца.
Ноччу сны засцерагае,
ён як сэрца у небе б'ецца.

Куплет 3:
Пра прыгоды нам раскажа,
з iм вандруем мы па свеце.
У снах пакажа усе цуды,
iснуюць што на планеце.
Па стагодзях з iм вандруем,
мабыць нават па планетах.
Усё магчыма пакуль свецiць
месяц круглы як манета.


Рецензии