У гэтым лютым усё не так

У гэтым лютым усё не так:
Мяце... У трывозе:
"Дзе ж дзеўся, дарагі бядак?"
"Пакуль у дарозе!"
Складаю вершы я табе -
Чарнілам сонца,
Павер, міленькі, варажбе
Ды пей да донца!
Хай плачуць фарбамі радкі -
А я смяюся!
Мне турбавацца не з рукі -
Табе дзіўлюся!
Неверагодна! Зноў са мной
Нервовы люты,
І дождж няхай ідзе сцяной,
Лажыцца брудам!
На кпіны мне яго пляваць:
Каханне ззяе,
Я для цябе збудую гаць:
Прыйдзі да мая!


Рецензии