Вецер. Восень. Хмурна. I кастрычнiк...
Вецер. Восень. Хмурна. І кастрычнік
Крочыць у напрамку цішыні,
Дзе страчаю дзень я свой прывычны,
Аддаю паклон яму зямны.
Вецер вецце яблынек калыша,
Хутка з іх ён абарве лісты.
Прыйдзе зноў кастрычніцкая ціша
У мой сад халодны і пусты.
Вецер гне бярозак вершаліны,
Шматгадовых астраў вугалькі
І здувае ягады каліны
З да яго працягненай рукі.
29. 09. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125092902433