Цикава! Матулечка!
А чаму такі духмяны чаромхавы куст?
-А таму,дачушачка,духмяны чаромхавы куст,
Што ў Бога-Творцы найлепшы ў свеце густ.
-Цікава!Матулечка!
А чаму валошкі сінявокія?
-А таму,дачушачка,валошкі сінявокія,
Што ўсміхаюцца небу блакітнавокаму.
-Цікава!Матулечка!
А чаму птушкі ўлетку ўвесь дзянёчак спяваюць?
-А таму яны,дачушка,улетку ўвесь дзянёчак спяваюць,
Што Бога-Творцу яны ўслаўляюць.
-Цікава!Матулечка!
А чаму чалавек без настрою бывае?
-А таму,дачушка,чалавек без настрою бывае,
Што Бога ў жыццё сваё не ўпускае.
-Цікава!Матулечка!
А чаму дрэвы такія моцныя ды высокія?
-А таму дрэвы такія моцныя ды высокія,
Што век моўчкі стаяць,што думкі ў іх глыбокія.
-Цікава!Матулечка!
Хіба зорачкам ноччу спаць не хочацца?
-Хочацца,дачушка,вой як хочацца,
Але малайчынкі,не спяць:Богу моляцца.
-Цікава!Матулечка!
А чаму мяне цікавіць усё на свеце?
-А таму цябе цікавіць усё на свеце,
Што самыя цікаўныя птушачкі-дзеці!
Цікава!Матулечка!..
Свидетельство о публикации №125092807004