Чакаем залатую восень
Год дваццаць пяты дастае з-за пазухі сюрпрызы.
Стракаты шалік сёлета не тчэцца,
Жартуе свет... Але не весяліць яго рэпрыза.
Шапоча вецер з хмарамі пра восень
Сады, лясы чакаюць завушніцы ды каралі.
Убранства залатое паркі просяць,
Стаяць панурыя, зусім надзеі пагублялі.
Растраціла ўсе зліткі залатыя
Гарэза восень. Дзе, калі? Пакуль што невядома.
Як хабар мабыць вырвала стыхія –
Дазволіла быць гаспадыняй цэлы год у доме.
Стаяць панурыя дубы, таполі,
Лісцё сціскае скруха ржаваю рукой у жменю.
Плыве ракой сумота ў наваколлі,
Згубіла восень разнакаляровае адзенне.
Успамінаем залатую восень,
Яна была вякамі, весяліла, нават летась.
А што цяпер? Прычына можа ў кроснах?
Спазнілася? На срэбра, золата сягоння вета?
Чаму і як? Пытанне непакоіць.
Пакуль не сцелецца дыван стракаты ў чыстым полі.
Не восені фасоны і пакроі...
Як прыпыніць карозію, знайсці вытокі солі?
Свидетельство о публикации №125092804177