Верасень

Восень жоўтай сцяжынаю
Промень позні нясе,
Прагну гэтай хвілінаю
Піць спакой пакрысе.

Дзе пагляд негарэзлівы,
З шармам позняй красы,
З-пад хусціначак бэзавых
Дораць зноў верасы.

Дзе грыбны водар змешаны
З пахам прэлых імхоў,
Восень з думкай суцешнаю
Супакоіць без слоў.

Дзе жывы смутак верасу,
Сонны шэпт пахкіх траў,
На далонь маю верасень
Ліст зжаўцелы паклаў.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →