Святло цемра

Павольна  дзень ключы даруе ночы,
Хвіліна за хвілінай клоніць сон нябёсы.
За вейкамі хавае сонца вочы,
Цішком Марэна распускае косы.

Святло і цемра – сёстры ў вечнай спрэчцы –
Бывае мірна, а бывае з бурай
Карункі неспыняюць свае плесці...
Дзве парціі злучыла парцітура.

Спрачаюцца, сябруюць... Палавінкі,
Як сок жыцця, не быць ім паасобку.
Нясе з іх кожная сваю павіннасць,
Наступіць дзень – гукае ноч здалёку.

Агорне цемра, каб даць сілу, крылы
На пошук зоркі з верай у спатканне...
Праз цемру зрок – дапытлівы, арліны –
Уздыме розум з сэрцам да змагання.

Бінарны свет – краевугольны камень
Жыцця. Ідзе святло заўжды за цемрай.
Як раўнавага між начамі-днямі –
Спакой, ды толькі нудная паэма.

Прачнецца цемра і парушыць шалі,
Натхненне дасць святлу шукаць пажытак
Духоўны, каб марозы не трашчалі,
Зрабіць скачок, дзе карта цемры біта...


Рецензии