Котка

ЧапурнАя котка
Хвосцік уздымае.
Лашчыцца салодка,
Вочкі прыкрывае.

Чуйна так муркоча,
Чэша сабе вуха.
Лапкамі тупОча
Наша харашуха.

Язычок па поўсці
Гладзенька гуляе.
Госцікаў на ганак
Котка запрашае.

Як антэны з вышак,
ВУсы шолах чуюць.
Кіпцюры на мышак
Уначы палююць.


  27.09.2025


Рецензии
Верш пра котку для малых і дарослых. З любоўю да братоў нашых меншых 🐈‍⬛

Лариса Демиденко 3   05.10.2025 14:25     Заявить о нарушении