Дачушка

ДАЧУШКА
леанід ПРАНЧАК

Прачулай долі светач мой,
Ты шчабятлівая, бы птушка.
Зрэдчас заву цябе дачкой,
А найчасцей заву – дачушкай.

Дзіця святога пачуцця,
Ты з ціхай радасцю сустрэча.
Ты сэнс турботнага жыцця,
Мая цудоўная малеча.

Я не ўяўляю без цябе
Свой лёс, дзе непагадзь і хмары.
У шчасці, горы і ў жальбе
Я пра цябе заўсёды марыў.
Мой неспакой, мая любоў,
Мая пяшчота і трывога.
Дачушка – лепшае са слоў,
Бо ты дарунак пана Бога.

Цябе мне песціць і люляць,
Штодзённа весці за сабою,
Вучыць жыццю, вучыць лятаць
Ля сініх зораў над зямлёю.

На ўсё дзеля цябе гатоў,
Мая нястомная пяюшка.
Мой нораў ты, мая ты кроў,
Мая маленькая дачушка!

Я не ўяўляю без цябе
Свой лёс, дзе непагадзь і хмары.
У шчасці, горы і ў жальбе
Я пра цябе заўсёды марыў.
Мой неспакой, мая любоў,
Мая пяшчота і трывога.
Дачушка – лепшае са слоў,
Бо ты дарунак пана Бога.

26.09.2023
26.09.2025


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →